Аляксея Чахольскага завочна асудзілі за Курапаты

Суд Фрунзенскага раёну Мінску пакараў сакратара Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (690 рублёў) завочна.

czaholski.jpg


Суд прызнаў актывіста вінаватым ва ўдзеле ў мітынгу ў Курапатах 3 сакавіка. Пра гэта Свабодзе паведаміў сам Алесь Чахольскі:
«Пра тое, што на мяне быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, што нада мной адбыўся суд яшчэ 28 сакавіка, што супраць мяне сведчыў міліцыянт Вячаслаў Шкут і я быў пакараны штрафам, я даведаўся днямі, калі поштай атрымаў судовае рашэнне. У ім таксама паведамлялася, што нібыта я на судовае паседжанне не з'явіўся. Але мне пра яго ніхто не паведамляў. Хлусня сталася звыклай з'явай у практыцы праваахоўнай і судовай сістэмы Беларусі», — пракамэнтаваў сваё пакаранне Алесь Чахольскі.
Ён паведаміў, што будзе абскарджваць судовае рашэнне.
svaboda.org