Аляксею Пудзіну, гітарысту Dzieciuki, патрэбна дапамога
Музыку Аляксею Пудзіну патрэбна дапамога на тэрміновую аперацыю.
![276138449_10218741278114958_5567440132700337778_n.jpg 276138449_10218741278114958_5567440132700337778_n.jpg](/img/v1/images/276138449_10218741278114958_5567440132700337778_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра патрэбу тэрміновага лячэння Аляксея Пудзіна паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Сяргей Будкін
“Гітарыст гурта Dzieciuki Аляксей Пудзін зараз у Польшчы, зарабляе на жыццё не музыкай, на жаль, — напісаў Сяргей Будкін. — На працы па зборцы меблі ён падарваў здароўе, займеў грыжу, і цяпер яму неадкладна трэба рабіць нятанную аперацыю, грошай на якую няма”.
Падтрымаць Аляксея Пудзіна можна тут.