Аляксею Марачкіну — 70 гадоў

30 сакавіка вядомаму мастаку і грамадскаму дзеячу Аляксею Марачкіну споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
адкрылася яго выстава.




Выбар месца для выставы мастак тлумачыць тым, што ён парадніўся з полацкай зямлёй. Тут адбылася выстава, прысвечаная яго 50-годдзю, адсюль родам жонка мастака. Марачкін абышоў Полаччыну сцежкамі
класіка нацыянальнага мастацтва Язэпа Драздовіча.



30 сакавіка вядомаму мастаку і грамадскаму дзеячу Аляксею Марачкіну споўнілася 70 гадоў. З гэтай нагоды ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася яго выстава.

Выбар месца для выставы мастак тлумачыць тым, што ён парадніўся з полацкай зямлёй. Тут адбылася выстава, прысвечаная яго 50-годдзю, адсюль родам жонка мастака. Марачкін абышоў Полаччыну сцежкамі класіка нацыянальнага мастацтва Язэпа Драздовіча.

На адкрыцці выставы калегі і сябры мастака адзначалі разнастайнасць яго таленту, добразычлівасць і дынамізм, непахіснасць грамадзянскай пазіцыі.

Марачкін заклікаў беларусаў быць вартымі свайго вялікага мінулага і гаспадарамі свайго лёсу. Паводле яго слоў, станоўчае фарміруе чалавека і дапамагае яму, а страх — паралізуе.

Рэдакцыя «Новага часу» далучаецца да шчырых віншаванняў творцы і зычыць яму плёну, паразумення і аптымізму.

Дарэчы, выстава працуе да 2 мая. Пасля Аляксей Марачкін плануе паказаць яе ў шэрагу гарадоў Беларусі, а ў 2011 годзе — у Мінску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: