Амаль 2,5% жыхароў Слонімскага раёна стаяць на дыспансерным уліку па алкаголі

На дыспансерным уліку ў Слонімскім райне — 1482 чалавекі, якія злоўжываюць алкаголем. Гэта амаль 2,5% ад усіх жыхароў раёна. Лічбу паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на суполку «Жыццё Слоніма» ў «ВКонтакте».

man_1.jpg

Усяго ў Беларусі на дыспансерным уліку па алкаголі — каля 160 тысяч чалавек. Гэта 1,7% ад усіх жыхароў краіны. Статыстыка на сярэдзіну 2021 года.