АМАП ужыў газ супраць фанатаў «Дынама-Мінск» ў Наваполацку
Падчас матчу паміж Нафтанам і мінскім Дынама, які праходзіў у Наваполацку, адбылася бойка фанатаў гасцей і АМАПа.
Фанаты «Дынама» запалілі фаеры, пасля чаго АМАП стаў груба адціскаць заўзятараў з трыбун. Некалькі фанатаў атрымалі траўмы галавы, таксама пацярпелі і супрацоўнікі міліцыі.
Супрацоўнікі віцебскага АМАПа ўжылі спецсродкі супраць заўзятараў «бела-блакітных», якія запалілі фаеры на трыбунах наваполацкага стадыёна «Атлант». У прыватнасці, супраць заўзятараў мінскага «Дынама» былі выкарыстаныя газавыя балончыкі. Дакладна вядома, што як мінімум адзін заўзятар мінчан сур'ёзна пацярпеў ад гэтага. Афіцыйны дыягназ, які быў пастаўлены лекарамі адной з мінскіх паліклінік гучыць як: «Закрыты пералом шыйкі 2-й пясцевай косткі»
Паводле belultras.by