Амбасадар Вялікабрытаніі віншуе з Калядамі па-беларуску

Прадстаўнік Яе Вялікасці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі запісаў відэаролік з віншаваннем. Амбасадар Брус Бакнэл звяртаецца да беларусаў па-беларуску.



kaliadnyja_vinshavanni.jpg

«Дарагія сябры! Віншую вас з Калядамі і Новым годам! Шчыра жадаю вам усяго самага найлепшага», — сказаў дыпламат.

Відэазапіс змешчаны на Твітэр-акаўнце амбасадара, які ён вядзе збольшага па-ангельску ды па-расейску, аднак зварот Брус Бакнэл запісаў на беларускай мове.

belsat.eu