Амбасадары Польшчы, Украіны і ЗША заклалі алею ў гонар Касцюшкі

У Косаве на Брэстчыне замежныя дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, сабраліся дзеля ўшанавання памяці славутага гістарычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. 

dub_1.jpg

Там прысутнічалі дыпламаты ЗША, Швейцарыі, Польшчы, Украіны і Расіі, дэлегацыя Фонду імя Касцюшкі і іншыя госці, перадае Радыё Свабода.
У сваёй прамове першы сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Элізабэт Льюіс прапанавала “ўшанаваць не смерць Касцюшкі, а яго жыццё, яго дасягненні”. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік выказаўся, што “Касцюшка — гэта асоба, якая нас лучыць і павінна лучыць яшчэ болей”.
Пасля ўскладання кветак і экскурсіі па музею, амбасадары і госці заклалі дубовую алею каля сядзібы-музею Касцюшкі.
Паводле euroradio.fm