Амністыя да Дня Перамогі. Вызвалена больш за 2,5 тысячы асуджаных
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС завяршыў выкананне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Як паведаміла начальнік упраўлення выканання прысудаў ДВП Жанна Батурыцкая, па папярэдніх дадзеных, амністыя закранула каля 9 тыс. чалавек, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.
З месцаў пазбаўлення волі вызвалена больш за 2,5 тыс. асуджаных, у тым ліку тыя, хто адносяцца да льготнай катэгорыі (непаўналетнія, адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсіянеры, інваліды, а таксама асобы, якія маюць пэўныя захворванні).
Скарочаны тэрмін пакарання на 1 год для больш за 4,5 тыс. асуджаных. Каля 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, тэрмін пакарання скарочаны на 2 гады.
Амніставанымі асуджанымі пакрыты ўрон пацярпелым на суму амаль ў 5 млн беларускіх рублёў. У ДВП адзначылі, што амністыя ўжывалася толькі да асобаў, якія станоўча характарызуюцца, а вызваленне асуджаных не пацягнула пагаршэння крымінагеннага становішча.
Паводле onliner.by