Анархісту Мікіту Емельянаву змяняюць рэжым утрымання за кратамі
Пра гэта паведамляе суполка dissident.by.
![99395743_1153450995006493_7981511195590918144_o.jpg 99395743_1153450995006493_7981511195590918144_o.jpg](/img/v1/images/99395743_1153450995006493_7981511195590918144_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сёння мы паўвалі пісьмо ад Нікіты, і ў яго ўжо сёння (альбо на днях) адбудзецца камісія (суд) па зменене рэжыму, — паведамляе dissident.by. — Цягам тыдня Мікіта апынецца ў крытай турме (СТ-4 у Магілёве ці СТ-8 у Жодзіна). У такіх умовах людзі знаходзяцца ў камерах, кароткатэрміновыя прагулкі ажыццяўляюцца ў малых дворыках з рашоткамі над галавой.
Нагадаем, Мікіта Емельянаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за спробу падпалу будынку СІЗА-1 на Валадарскага і закідванне лямпачкамі з фарбай будынку Мінскага гарадскога суда.