Анархісты закідалі лямпачкамі з фарбай будынак ЖКГ у Мінску

Гэткая акцыя стала выражэннем нязгоды з пастаянным павышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі.

img_1723.jpg

«Міністэрства ЖКГ пастаянна падымае кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, хоць паляпшэнняў уякасці паслуг не назіраецца, — кажуць анархісты. — Завышэнне тарыфаў ідзе паралельна з паніжэнне заробкаў і павышэнне коштаў на ўсіх сферах жыцця. Беларусам увесь час даводзяць, што яны недаплочваюць за камунальныя паслугі. Аднак адсутнасць у грамадства кантролю за ЖКГ, стварае магчымасць рэгулярна такім чынам апраўдваць завышэнне тарыфаў. Міністр ЖКГ Церахаў нават не ў стане адказаць, які адсотак ЖКП пакрываюць беларусы са сваёй кішэні».
Анархісты таксама заклікалі насельніцтва байкатаваць тарыфы на паслугі ЖКГ і аб'ядноўвацца паміж сабой. 
Паводле прэс-рэліза