Анастасія Калашнікава: «Можна быць якім заўгодна спецыялістам, галоўнае — быць верным цару»

Анастасіі Калашнікавай — чэмпіёнцы Беларусі па муай-тай, якая працавала фельчаркай хуткай дапамогі, не працягнулі кантракт.

aka.png

Пра гэта напісала Анастасія Калашнікава ў сацсетках і падзякавала начальству, што хаця б набраліся смеласці, каб папярэдзіць пра гэта загадзя. «У працэсе працы я сутыкалася з многімі дзіўнымі рэчамі. Можна быць якім заўгодна спецыялістам, не выходзіць на працу па прычыне запою або піць на працы (а потым у цябе раптам гіпертанічны крыз), зневажаць калег і крычаць на ўсіх вакол, у тым ліку адміністрацыю; ці пісаць выдуманыя дыягназы…

Але галоўнае — быць верным цару. Інакш цар падорыць шкарпэтку. Але мы ж усе ведаем, што ў казцы гэта было добра. Таму што Добі нарэшце стаў свабодным».

У студзені Анастасію затрымлівалі каля станцыі метро «Пушкінская» — недалёка ад народнага мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага. Яна праходзіла каля дзяўчат, што ставілі лампадкі. Ноч яна правяла на Акрэсціна і на наступны дзень была аштрафаваная на 870 рублёў паводле «народнага артыкула» 23.24.