Анастасія Шпакоўская стварае беларускую анлайн-школу
Пра гэта Анастасія Шпакоўская паведаміла ў фэйсбуку.

Спявачка Анастасія Шпакоўская, якая была вымушана з'ехаць за мяжу з Беларусі, абвясціла аб стварэнні анлайн-школы для дзяцей тых беларусаў, якія апынуліся ў такой жа сітуацыі.
«Мы фіналізуем падрыхтоўчы працэс па стварэнню першай беларускай online школы з абавязковым вывучэннем беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Беларусі. З паглыбленым вывучэннем IT-тэхналогій і англійскай мовы.Для вучняў з 5 па 11 классы. На базе сярэдняй адукацыі і з атрыманнем атэстата дзяржаўнага ўзору», — піша Анастасія.
Зараз праект мае патрэбу падлічыць жадаючых так вучыцца: каб пачаць фармаваць класы і расклад.
«Просім усіх, каго можа зацікавіць наш праект, паспрыяць набору ў школу і распаўсюдзіць гэтую інфармацыю.Важна: мы прадугледзелі гнуткую сістэму зніжак ў аплаце за навучанне. У выпадках цяжкага фінансавага становішча ёсць магчымасць атрымання бясплатнай адукацыі», — заклікае Анастасія Шпакоўская.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратара і кіраўніка школы Анастасіі Шпакоўскай праз:
- фэйсбук
- тэлеграм +375296254018- маб.+380956406802