Анатоль Лябедзька спытаў ва ўраду як фінансуецца Усебеларускі сход

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька падрыхтаваў запыт ва ўрад і Адміністрацыю Лукашэнкі датычна фінансавання Усебеларускага сходу.

9b821131c7c8124ee62f9acf2bddab11_l.jpg


«Падаткаплацельшчыкі маюць права ведаць, на што трацяцца бюджэтныя рэсурсы», — гаворыцца ў тэксце звароту.
«Мэтазгоднасць, неабходнасць, а ўжо тым больш эфектыўнасць падобнага роду мерапрыемстваў сумніўныя. Чаму большасць грамадзян павінны аплачваць марнатраўнасць і капрыз тых, хто з'яўляецца партыяй улады? Падчас крызісу такія пампезныя мерапрыемствы — гэта як баль падчас чумы. Прынамсі, мы павінны мець інфармацыю пра крыніцы і памеры фінансавання і адкрыта выказваць адносіны да падобнага роду «хуралу», — каментуе сваю заяву Анатоль Лябедзька.
Паводле ucpb.org