Анатоля Лябедзьку асудзілі на 15 сутак
Былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька сёння, 9 кастрычніка, быў асуджаны на 15 сутак арышту.

Фота з сацсекак Анатоля Лябедзкі, www.facebook.com
Палітык Анатоль Лябедзька атрымаў 15 сутак арышту. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр, паведамляюць праваабаронцы.
Судзілі Анатоля Лябедзьку паводле традыцыйнага артыкула 23.34 — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (ч. 3 арт. 23.34 КаАП).