Анатоль Лябедзька абвясціў галадоўку
Пра гэта стала вядома з фэйсбука партыі АГП.
![fd7b0ceb_bd01_4adb_a498_596a71b3aaae_cx0_cy9_cw0_w408_r1_s.jpg fd7b0ceb_bd01_4adb_a498_596a71b3aaae_cx0_cy9_cw0_w408_r1_s.jpg](/img/v1/images/fd7b0ceb_bd01_4adb_a498_596a71b3aaae_cx0_cy9_cw0_w408_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анатоль Лябедзька, якога затрымалі 8 кастрычніка, адмовіўся ад ежы і абвясціў галадоўку. Пра гэта палітык паведаміў праз свайго адваката.
Днём 8 кастрычніка Telegram-каналы са спасылкай на сваякоў і былых паплечнікаў анатоля Лябедзькі з АГП сталі паведамляць пра яго магчымае затрыманне. Ён не прыйшоў на шэраг запланаваных сустрэчу і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.
Яшчэ раней, 5 кастрычніка Святлана Ціханоўская прызначыла Лябедзьку адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.