Англійская футбольная асацыяцыя (FA) рыхтуе афіцыйную пісьмовую скаргу на тэлеканал БіБіСі, які напярэдадні старту
чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года разгарнуў кампанію, накіраваную на дыскрэдытацыю краін-гаспадынь турніру.
Пра гэта паведамляе Інфармацыйны цэнтр Украіна-2012 са спасылкай на брытанскае выданне «Daily Mail».
У маі ў праграме BBC Panorama быў прадэманстраваны фільм, у якім гаварылася аб праблемах расізму і футбольнага хуліганства на стадыёнах Украіны і Польшчы, а былы гулец зборнай Сол Кэмпбэл раіў
ангельцам пазбегнуць паездкі ў гэтыя ўсходнееўрапейскія краіны.
Тым часам англійскія фаны, якія прыбылі падтрымаць сваю нацыянальную каманду ў Кіеў і Данецк, дзе «Львы» праводзілі свае матчы групавога этапу Еўра-2012, пераканаліся ў 100%
непраўдзівасці матэрыялаў тэлевізійнікаў, адзначаецца ў паведамленні. Заўзятары з Англіі неаднаразова падкрэслівалі, што ні разу не сутыкаліся з праблемамі, на якіх быў зроблены акцэнт у
фільме БіБіСі.
Кіраўніцтва FA перакананае, што сваімі непрафесійнымі дзеяннямі англійскія тэлевізійнікі пазбавілі нацыянальную каманду значнай часткі падтрымкі заўзятараў на матчах Еўра-2012 ва Украіне.
Уніан