Анжаліцы Борыс працягнулі тэрмін утрымання пад вартай?

Палітзняволенай старшыні «Саюза палякаў Беларусі» працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на пяць месяцаў, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на польскія СМІ. Аднак афіцыйна гэта інфармацыя не пацверджаная.

Анжаліка Борыс. Фота www.racyja.com

Анжаліка Борыс. Фота www.racyja.com

Генеральная пракуратура Беларусі пра працяг арышту афіцыйна не заяўляла.

Анжаліка Борыс, старшыня Саюза палякаў Беларусі, была затрымана 23 сакавіка ў Гродне. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а затым арыштавалі на 15 сутак.

Пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу — «распальванне варожасці».

Пра тое, што Борыс працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, распавёў галоўны рэдактар партала znadniemna.pl Анджэй Пісальнік. У размове з Польскім радыё Пісальнік сказаў, што інфармацыя аб падаўжэнні расследавання была атрыманая з надзейнай крыніцы. Тэрмін утрымання пад вартай для Анжалікі Борыс працягнуты на тры месяцы, аналагічна паступілі і ў выпадку з Марыяй Цішкоўскай:

“Нам стала вядома, што ў апошнія дні было прынята рашэнне аб прадаўжэнні часовага ўтрымання пад вартай у дачыненні да старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс яшчэ на некалькі месяцаў”, — паведаміў Анджэй Пісальнік.

Верагодна, што астатнія затрыманыя беларускія палякі — старшыня філіяла СПБ у Лідзе Ірына Бернадская і сябра Галоўнай рады СПБ Анджэй Пачобут — таксама застануцца пад вартай— прынамсі, да сярэдзіны жніўня, — паведамляе партал znadniemna.ol