Апладысменты Насце
Прэміяй за мужнасць сярод дзесяці жанчын з розных краін свету ўганаравана 20-гадовая Наста Палажанка. Упершыню лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай узнагароды стала беларуска.
Цырымонія ўручэння прэмій адбылася 8 сакавіка ў Вашынгтоне. Намесніца старшыні “Маладога фронту Наста Палажанка не змагла на ёй прысутнічаць. Бо вызваленая пад падпіску аб
нявыездзе з СІЗА КДБ, дзе правяла два месяцы. Дзяўчына з’яўляецца абвінавачанай па “справе 19 снежня.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан сказала пра немагчымасць Насты прыехаць на цырымонію, гэтаксама як і Ёані Санчэз з Кубы. “Наста Палажанка з Беларусі жыве ў такія цяжкія часы, —
сказала спадарыня Клінтан. — У краіне ў Еўропе, якая па-ранейшаму прыгнятае свой народ, фальсіфікуе выбары, знявольвае палітычных апанентаў самымі жорсткімі і брутальнымі спосабамі. Але яна
паўстала і выказалася.
Хілары Клінтан адзначыла, што дзяўчына поўная рашучасці ў развіцці грамадзянскай супольнасці і палітычнай актыўнасці моладзі. І, “кідаючы выклік, яна смела дапамагае намеціць шляхі да
мірнага дэмакратычнага грамадства. “Мы апладзіруем ёй! — заявіла дзяржсакратар.
Прэмію за мужнасць, якая мае 4-гадовую гісторыю, Дзярждэпартамент ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў. Але ўсім ім уласціва адна якасць — выбітная
мужнасць.
«Для мяне гэтая прэмія — найперш удзячнасць усім тым людзям, якія выйшлі 19 снежня на плошчу, — сказала ў інтэрв’ю Радыё “Свабода
Наста Палажанка. І, як адзначыла яна, гэта гонар за яе сяброў-маладафронтаўцаў. За Змітра Дашкевіча, Уладзіміра Яроменку, Алеся Кіркевіча, Эдуарда Лобава, а таксама за былога кіраўніка
“Маладога фронту Паўла Севярынца.
“За ўсіх, хто яшчэ застаецца за кратамі. І, безумоўна, калі гэта прэмія прысуджаецца жанчынам, я не магу не адзначыць мужных Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну, з якімі я была ў турме разам. Таму
гэтая прэмія — наша агульная, я не лічу яе персанальна маёй прэміяй, — заявіла Наста.