Apple адмяніла блакіроўку беларускіх распрацоўшчыкаў
Пасля зняцця блакіроўкі Apple стала адпраўляць распрацоўшчыкам лісты, у якіх карпарацыя просіць прабачэння.

Apple пачала размарожваць акаўнты беларускіх iOS‑распрацоўшчыкаў, якія трапілі пад блакіроўку з-за санкцыяў. Адзін з распрацоўшчыкаў распавёў @mediazona_by, што ў яго асабістым кабінеце Apple у графе «статус» замест «трапляе пад санкцыі» зараз пазначана «актыўны».
Пасля зняцця блакіроўкі Apple стала адпраўляць распрацоўшчыкам лісты, у якіх карпарацыя просіць прабачэння і тлумачыць: паведамленні аб тым, што іх акаўнты адпавядаюць рэгіёну з абмежаваным доступам, былі адпраўленыя па памылцы.

Нагадаем, учора карыстальнікі Apple, якія маюць акаўнт распрацоўшчыка з беларускім адрасам рэгістрацыі, пачалі атрымліваць ліст ад карпарацыі, дзе гаворыцца аб увядзенні санкцый. У шапцы ліста паведамлялася: «Ваш акаўнт быў дэактываваны».