Апублікаваны ўказ Лукашэнкі аб скарачэнні праверак у бізнесе

17 кастрычніка афіцыйна апублікаваны (а значыць, часткова набыў моц) указ №376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», напярэдадні падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

control_427510_1280.png


Спампаваць дакумент і азнаёміцца з яго тэкстам можна па гэтай спасылцы — на сайце прэс-службы кіраўніка краіны.
Прадпрымальнікі даўно чакалі гэты ўказ, бо паўнамоцтвы разнастайных кантралёраў і інспектараў, якія прыходзяць да іх з праверкамі, падаваліся ім залішне шырокімі. Цяпер жа колькасць правяраючых мусіць скараціцца на траціну, а тыя, што застануцца, пазбавяцца права прыпыняць працу прадпрыемства.
Разам з тым, аналітыкі пачалі скептычна выказвацца пра змест указа. Напрыклад, тое, што адправіць правяраючых на аб'ект больш немагчыма па матэрылах праваахоўных ворганаў без пачатай крымінальнай справы, можа апынуцца палкай а двух канцах. "Калі цяпер для нейкіх стандартных працэдур давядзецца распачынаць крымінальную справу... Трэба — значыць, трэба!" — адзначае адзін з экспертаў.
euroradio.fm