Арганізатар кармлення птушак у Берасці сустрэне Дзень Волі ў камеры
У Бярозе затрыманы актывіст АГП Аляксандр Кабанаў, яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.39 КаАП – удзел у не санкцыяванай масавай акцыі. Кабанаў перад затрыманнем паспеў распачаць стрым, у якім заявіў, што яго затрыманне звязанае з кармленнем птушак у Берасці на плошчы Леніна 18 сакавіка.
![Актывіст Аляксандр Кабанаў лічыць, што карміць птушак на плошчы закон не забараняе, але напрыканцы лютага за запрашэнне карміць галубоў суд прысудзіў яму штраф 50 базавых велічыняў. Фота – Мілана Харытонава Актывіст Аляксандр Кабанаў лічыць, што карміць птушак на плошчы закон не забараняе, але напрыканцы лютага за запрашэнне карміць галубоў суд прысудзіў яму штраф 50 базавых велічыняў. Фота – Мілана Харытонава](/img/v1/images/20180304_ber_pratest_galuby_01_khar_1_660x440.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывіст Аляксандр Кабанаў лічыць, што карміць птушак на плошчы закон не забараняе, але напрыканцы лютага за запрашэнне карміць галубоў суд прысудзіў яму штраф 50 базавых велічыняў. Фота – Мілана Харытонава
Суд адбудзецца ў панядзелак у Бярозе.
«Кармленне галубоў» – адна з формаў пратэсту супраць пабудовы акумулятарнага заводу ў Берасці, якую прыдумалі Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін.
Пятрухіна затрымалі ўчора, ён знаходзіцца ў ІЧУ ў Берасці. За якую акцыю затрыманы Пятрухін пакуль невядома: 18 сакавіка яго на плошчы не было.
Пратэсты супраць заводу «iPower», які будзе прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі, пачаліся сёлета ў студзені. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе. Людзей якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу выклікае міліцыя і папярэджвае, аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.
belsat.eu