«Арт-Сядзіба» выпусціць цацкі, якія размаўляюць па-беларуску
Гэта толькі адзін з дзясятка праектаў, пра якія заявіла вядомая культурная пляцоўка ў рамках уласнага году культуры-2016.
Дзед-Барадзед;
Першую нацыянальную цацку маюць увасобіць тры вобразы. Першы — персанаж «Калыханкі» Дзед-Барадзед.
«У лялькі сумная гісторыя», — расказаў дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус падчас адмысловага форуму ў мінскім кафэ
«Лофт». — «У Белтэлерадыёкампаніі яе выкінулі на сметнік. Для нас справа гонару, што Дзед-Барадзед будзе ў кожнага беларуса як напамін пра шчаслівае дзяцінства.
Калі на цацку націскаць, ён будзе спяваць сваю песню».
Добра знаныя многім беларусам радкі «Хто я? Дзед-Барадзед. Абышоў цэлы свет» напісаў Артур Вольскі ў 1987 годзе. Перадачы з казкамі дзеда-вандроўніка выходзілі да сярэдзіны
90-х.Настальгічную кампанію Дзеду-Барадзеду складзе іншапланецянін Паца-Ваца. Герой дзяцей канца 90-х —пачатку 2000-х будзе вучыць беларускай мове і весці «просты дыялог
па-беларуску» са сваймі будучымі ўладальнікамі.
Хто будзе яшчэ адным у трылогіі нацыянальнай цацкі, у «Арт Сядзібе» пакуль не ведаюць ды звяртаюцца па ідэі да публікі. Прэтэндэнтаў на цацачнага сімвала 2010-х будуць абіраць
праз спецыяльны конкурс.
Усе тры цацкі «Арт Сядзіба» хоча выпусціць у Беларусі, але пакуль што канкрэтных дамоўленасцяў з фабрыкамі дасягнуць не ўдалося:
«Вытворцы хочуць грошы наперад, а мы можам прапанаваць дапамогу ў продажы гатовай цацкі. У гэтым праекце мы шукаем спонсара, партнёра ці інвестара, гатовага ўкласці сродкі ў выпуск трох
цацак ці раздзяліць выдаткі на выпуск прадукту», — гаворыць Павал Белавус.
Акрамя серыі мяккіх цацак, «Арт Сядзіба» прадставіла грамадскасці цэлы шэраг маштабных праектаў.
Вялікі музычны фестываль «Каго любіш? Люблю Беларусь?» арганізатары ўсё ж збіраюцца правесці, не гледзячы на адмову ў памяшканнях Палаца спорту з-за «выцёку
этыленгліколю». Спеўны сход на 1000 асобаў, запланаваны ў Палацы мастацтваў, мае аб’яднаць беларусаў незалежна ад музычных здольнасцяў кожнага па-асобку.
«Арт Сядзіба» не збіраецца саступаць БРСМ яшчэ адно сваё брэндавае мерапрыемства. Трэці фестываль вышыванкі мае адбыцца ў адным з гарадскіх паркаў Менска ўлетку. Цяпер
арганізатары шукаюць генеральнага партнёра для буйной імпрэзы.
Прэзентацыі завяршыліся канцэртнай праграмай гуртоў «Амплітуда смеласці», «Амарока» ды кавер-бэндам «Арт Сядзібы». Не змяняючы сваім
традыцыям, арганізатыры аб’явілі бясплатны ўваход для гасцей ў вопратцы з арнаментам.
Паводле belsat.eu