Артыкулы «Новага Часу», якія вы маглі прапусціць на гэтым тыдні

Прапануем вам рэдакцыйную падборку артыкулаў мінулага тыдня. Ад Дня роднай мовы — да вайны ва Украіне.

zima_holad_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas10_logo.jpg


Пра «язык» і родную мову

21 лютага, паводле рашэння ЮНЕСКА, традыцыйна ўжо больш двух дзесяцігоддзяў адзначаецца дзень роднай мовы. З гэтай нагоды й адпаведная падборка гістарычных анекдотаў з калекцыі журналіста і даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана.


«Пераважная большасць хаця б «дзякуй» ці «да пабачэння» кажа па-беларуску»

— Чаму нельга прадаваць каву па-беларуску? Гэта робяць па-англійску, па-нямецку — на ўсіх мовах, ну і мы прадаем на сваёй, — гаворыць гаспадар беларускамоўнай кавярні «Апостраф» Сяргей.


Рэферэндум-2022. Як усё будзе

У аўторак, 22 лютага, у Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне на так званым рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю. У гэты дзень мы апублікавалі прагноз, як будуць разгортвацца падзеі. А ці спраўдзіўся ён — меркаваць вам.


«Турэцкі гамбіт»: На чыім баку былі ліцвіны падчас Крымскай вайны?

Пытанне, згадзіцеся, нязвыклае. Мы прымушаныя думаць, што, стаўшы паднявольнымі падданымі Расійскай імперыі, нашы продкі або ператварыліся ў патрыётаў-эмігрантаў, або безальтэрнатыўна гінулі за імперскія інтарэсы. Толькі не ўсе з іх зрабілі так. Сярод іх гучыць знакамітае імя Адама Міцкевіча. Але і імёны Юзэфа Ягміна з Віленшчыны ці Аляксандра Матушэвіча з Мазыршчыны, Ігнацыя Яцкоўскага з Наваградчыны і іншых афіцэраў і жаўнераў, годныя таго, каб пра іх ведалі.

Ці адолелі беларусы «сіндром даверу да ўлады»?

Давер няўлоўны, як эфір, але ад якасці і колькасці гэтага эфіру залежыць урэшце стабільнасць любога палітычнага рэжыму. Пра гэта разважае Сяргей Нікалюк.


Фашызм надыйшоў з Усходу

Сучасны фашызм адрадзіўся ў рэваншысцкай Расеі. І гэта сталася пасля таго, як сышлі такія постаці, як Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў ды ўсё пакаленне нашых бабуляў і дзядоў, якое зведала ў свой час фашызм, іншы заходні фашызм. Зведала і перамагло. А таму магло стрымліваць крывыя інтэрпрэтацыі вайны тых, хто не быў на вайне.


«Яна часта думае пра тое, як яе сустрэнуць нашы сабакі»

Наталля Нікіціна, лекар з 30-гадовым стажам, працавала дзіцячым псіхіятрам-нарколагам у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. Яе затрымалі 29 верасня мінулага года наўпрост на працы, а за некалькі гадзінаў да гэтага паведамілі пра звальненне. Прычынай затрымання стаў яе каментар «Мірны чалавек загінуў, абараняючы свой дом ад ворага», які яна пакінула ў інтэрнэце пасля страляніны, у выніку якой загінулі праграміст Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Чытайце яшчэ адну гісторыю сям'і з цыклу «Падзеленыя кратамі».

10 цікавых фактаў пра апошняга Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

24 лютага 1935 года нарадзіўся сусветна вядомы беларускі паэт, намінант на Нобелеўскую прэмію Рыгор Барадулін. Якім чалавекам быў вядомы ва ўсім свеце паэт і якім паэтам ён застаўся для сваёй краіны — у матэрыяле «Новага Часу».

Беларусь, якая чакае: Мінск, Серабранка. Частка 2 (фота)

Ці час для прыгожых фота, калі навіны — суцэльныя зводкі з франтоў? І ў не пераносным, а прамым сэнсе. Украінцы гатовы абараняць сваю краіну: каля пунктаў тэрытарыяльнай абароны і ваенкаматаў стаяць вялізныя чэргі з жадаючых запісацца ў добраахвотнікі. Паняцце Радзіма для іх зараз не абстрактнае, гэта літаральна родны дом, родная вуліца, родны горад. Мы вырашылі ўсё ж апублікаваць сёння фотаздымкі, зробленыя ў межах нашага праекта «Беларусь, якая чакае». Бо Беларусь чакае, у тым ліку, калі мы абаронім яе.

Як мірная Беларусь стала паслугачкай новага фашызму

Пад завяршэнне свайго «бацькоўства» беларускі дыктатар уцягнуў Беларусь у вайну, і не проста ўцягнуў, але зрабіў з «мірнай» і «партызанскай» Беларусі агрэсарку — распачынальніцу вайны. Так ужо запісана ў гісторыі.