Ашмяны. Ліда. Брэст. Нясвіж. Паставы

Ашмяны. Упершыню ў рэгіёне

Ашмяншчына рыхтуецца да выставы-кірмашу і інвестыцыйна-эканамічнага форуму «Паўночны вектар Гродзеншчыны», які адбудзецца 9–10 ліпеня 2010 года. Удзел у выставе прымуць больш за 70 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці з Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. Праграма выставы-кірмашу прадугледжвае некалькі вялікіх і значных мерапрыемстваў: інвестыцыйна-эканамічны форум, прэзентацыя банкаўскіх паслуг і інш.


Ліда. «Дажынкі» знішчаюць мінулае

Ашмяны. Упершыню ў рэгіёне
Ашмяншчына рыхтуецца да выставы-кірмашу і інвестыцыйна-эканамічнага форуму «Паўночны вектар Гродзеншчыны», які адбудзецца 9–10 ліпеня 2010 года. Удзел у выставе прымуць больш за 70 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці з Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. Праграма выставы-кірмашу прадугледжвае некалькі вялікіх і значных мерапрыемстваў: інвестыцыйна-эканамічны форум, прэзентацыя банкаўскіх паслуг і інш.
Ліда. «Дажынкі» знішчаюць мінулае
Праца па падрыхтоўцы да Дажынак у Лідзе вядзецца штодзённа і з размахам. На мінулым тыдні распачаліся работы па зносу асобных старых прыватных дамоў. Гістарычную вартасць іх ніхто не даследаваў. Неўзабаве ля рэчкі паўстане амфітэатр, дзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы дзяржаўнага свята. Гарадскія ўлады абяцаюць, што жыхары знесеных дамоў у перспектыве атрымаюць дабраўпарадкаванае жыллё ў шматкватэрных дамах, але тэрміну не называюць. Пры гэтым сцвярджаюць, што на месцы знесеных пабудоў паўстане прыгожая панарама. Акрамя таго, у чарговы раз разбурылі Лідскі замак, помнік архітэктуры 1323 года. Зараз на месцы большай часткі сцен з каменю тырчыць арматура.
Брэст. Знаёмяць з творцамі
Раённая бібліятэка распачала праводзіць шэраг сустрэч з мэтай знаёмства чытачоў з беларускамоўнымі аўтарамі. Адным з першых прыйшоў на сустрэчу мясцовы творца Алесь Паплаўскі. Ён аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (І997) і «Незваротнасць» (2001) — а таксама кніжкі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2004). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы: «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы». Арганізатары імпрэзы лічаць, што мерапрыемства атрымалася і маюць намер надалей працягваць сустрэчы.
Нясвіж. Гісторыю шануюць замежнікі
Дэлегацыя латвійскіх парламентарыяў на чале са старшынёй камісіі па міжнародным справам Сейма Андрысам Берзіньшам падчас афіцыйнага візіту ў РБ пабывала ў Нясвіжы. Як выказаўся адзін з удзельнікаў дэлегацыі, наведванне Радзівілаўскага асяродка было непахісным жаданнем дэлегацыі спрычыніцца да гісторыі нашай дзяржавы.
Паставы. Беларусам зніжка
Як і ў мінулым годзе, сайт www.westki.info аказвае інфармацыйную падтрымку фестывалю балцкага фолку і цяжкога металу Kilkim Zaibu. Сёлета ён адбудзецца на беразе возера Лукстас, што ля Варняй у Жэмайціі, з 11 па 12 чэрвеня. Поўны склад удзельнікаў вызначаны. У фэсце прымуць удзел музычныя калектывы з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, нават з Аўстраліі. Хоць беларускіх выканаўцаў там пакуль няма, але для беларускіх аматараў гэтага музычнага жанру створана падтрымка. І таму зарукай вышэй згаданы сайт, дзе засведчана: «Па пытаннях даезду на фестываль з Беларусі звяртайцеся праз форму кантактаў нашага сайта. З Вільні будзе арганізаваны спецыяльны аўтобус (праезд абыдзецца на палову танней, чым калі ехаць грамадскім транспартам).
Падрабязней пра фестываль чытайце ў адмысловай рубрыцы нашага сайта, а таксама на афіцыйным сайце фестывалю».
Падрыхтаваў Язэп Палубятка