Асуджаных па «справе студэнтаў» пераводзяць з СІЗА-1
Глеба Фіцнера і Іллю Трахтэнберга ўжо этапавалі ў СІЗА-4 г. Магілёва. Як мяркуецца, хлопцы будуць знаходзіцца там да моманту абскарджвання прысуду, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».

Калаж «Радыё Свабода»
Новы адрас для лістоў Глебу Фіцнеру і Іллю Трахтэнбергу: турма №4, Магілёў вул. Крупскай 99А, 212011.
Сёння, 9 жніўня, стала вядома, што Анастасію Булыбенка, Яну Арабейка і Вольгу Філатчанкаву этапавалі ў Гомель.
Студэнтак і выкладчыцу, асуджаных на 2,5 гады па «справе студэнтаў», перавялі з СІЗА-1 у СІЗА-3 у Гомелі да абскарджвання прысуду.
Новы адрас для лістоў: 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а. СІЗА-3.

