У Таліне нагадалі пра беларускіх палітвязняў
Крэатыўную акцыю салідарнасці зладзілі на вуліцах горада.

Акцыя салідарнасці да гадавіны пачатку пратэстаў ў Беларусі адбылася ў сталіцы Эстоніі: па пустым крэсле на кожнага з беларускіх палітвязняў. На сённяшні дзень іх ў краіне ўжо 610 чалавек. Людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных прычынах і яшчэ фармальна не прызнаныя праваабаронцымі ў якасці палітвязняў, нашмат больш.
