Атрыманы дазвол на правядзенне шэсця і мітынга на Дзяды
КХП БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама і аблвыканкама на правядзенне 28 кастрычніка мемарыяльнага шэсця і мітынгу, прысвечаных Дню памяці продкаў Дзяды.
Збор удзельнікаў у 11.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсця а 12.00. Шэсце пройдзе па пр. Незалежнасці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі.
З 15.00 да 17.00 адбудзецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах.
Арганізатары заклікаюць усіх далучыцца да мемарыяльных мерапрыемстваў: "Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў? І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў? Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў. Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасці належаць і нашым будучым пакаленням. Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!"