У Курапатах усталявалі фундамент пад мемарыяльны знак (фота)
Да 15 лістапада павінны завяршыцца працы па добраўпарадкаванні Курапатаў, дзе ўсталююць мемарыяльны знак, замоўлены Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведаміў майстар будаўнікоў Канстанцін Н.

Дарожку з пяску і камення да ўзвышша, празванага «Галгофай», ужо ўтрамбавалі, абапал яе прыбралі смецце і насыпалі зямлю. Але яна яшчэ адчувальна няроўная, дзе-нідзе вытыркаюцца калкі і цвікі, за якія можна зачапіцца.
Майстар будаўнікоў кажа, што працы яшчэ не завершаныя. Між тым, ужо ў гэтую нядзелю тут пройдзе масавае шэсце на Дзяды.

На «Галгофе» залілі фундамент для афіцыйнага мемарыяльнага знаку, цяпер ён закрыты плёнкай.
Паводле Алега Груздзіловіча, Радыё Свабода