Авіярэйсы з Японіі могуць адмяніць

У Японіі зарэгістравана ўжо 300 выпадкаў захворвання свіным грыпам, на шчасце, без смяротных зыходаў. Пра гэта паведаміла кіраўнік Цэнтра японскай культуры ў Мінску спадарыня Масака Тацумі.

У сувязі з захворваннем могуць быць адменены авіярэйсы з Японіі на Беларусь. Спадарыня Тацумі занепакоена, што ў такім выпадку перапыняцца штогадовыя стасункі японскіх дабрачынцаў з беларускімі арганізацыямі.

Па колькасці хворых на свіны грып Японія займае чацвёртае месца з 46 краін свету, у якія ўжо патрапіў вірус. Таксама носьбітамі віруса стала значная частка японскіх школьнікаў.
Распрацавана спецыяльная інструкцыя пра тое, як ізалявана ад іншых лячыць і даглядаць дзіця ў сям’і. У сувязі з гэтым узнікаюць сур’ёзныя складанасці. Напрыклад, бацьку 14-гадовай Румі Кудзукі забаранілі з’яўляцца на працу ў адну з такійскіх фірм да таго часу, пакуль дзіця не паправіцца. Дачка і бацька сядзяць у розных пакоях у доме і размаўляюць па тэлефоне. Маці прыносіць ежу і пакідае каля ўваходу ў пакой.
У школах абвешчаны каранцін, спынены заняткі. У родным горадзе Масака Тацумі Кіёта, які з’яўляецца буйным турыстычным цэнтрам і захоўвае шмат помнікаў архітэктуры, таксама зарэгістраваны выпадкі віруса А/H1N1, што завезлі наведвальнікі горада.