Аварыя на мінскай ЦЭЦ-3 — прарвала экранны трубаправод

На мінскай ЦЭЦ-3 уначы 9 кастрычніка ў 01:25 адбылася аварыя — прарвала экранны трубаправод энергетычнага катла №7, перадае «Еўрарадыё». 

avaryja_0910.jpg


На мінскай ЦЭЦ-3 уначы прарвала экранны трубаправод энергетычнага катла №7. У выніку аварыі была спыненая падача пары на два заводы — Мінскі малаказавод №1 (вуліца Солтыса, 185) і піўзавод «Крыніца» (вуліца Радыяльная, 52).
Ратавальнікі запэўніваюць, што на прадпрыемствах ёсць складскі запас гатовай прадукцыі для насельніцтва.
Плануецца аднавіць падачу пары сёння да 17:00.
Меркаванай прычынай інцыдэнту называюць знос экраннага трубаправода катла.