Азаранка вяртаецца ў вялікі спорт — яе першы турнір ўжо праз тыдзень
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка хутка вяртаецца ў вялікі спорт — ужо праз тыдзень яна выступіць на турніры ў іспанскай Мальёрцы, які стартуе 18 чэрвеня.

Здымак Reuters
Гэтыя спаборніцтвы дазволяць Вікторыі паспрабаваць свае сілы перад Уімблдонам (як вядома, ён пройдзе з 3 па 16 ліпеня).
Азаранка нарадзіла сына ў снежні 2016 года і цяпер набірае форму пад кіраўніцтвам амерыканскага трэнера Майкла Джойса. Раней яна планавала пачаць выступы на турніры ў амерыканскім Стэнфардзе, які пачнецца толькі 31 ліпеня, але добрыя паказнікі трэніровак натхнілі яе на ранейшае вяртанне на корт.
Паводле «Еўрарадыё»