Ажароўскі супраць беларускага правасуддзя
Расійскі фізік-ядзершчык, каардынатар праектаў групы «Экозащита» (Масква) Андрэй Ажароўскі накіраваў скаргу ў Гродзенскі абласны суд на рашэнне суда Астравецкага раёна, у
адпаведнасці з якім ён прыгавораны да сямі сутак арышту.
Згодна з заканадаўствам, скарга на рашэнне раённага суда павінна быць разгледжана на працягу трох дзён. Магчыма, Ажароўскі таксама звернецца са скаргай у пракуратуру.

Нагадаем, прыгавор па абвінавачанні ў дробным хуліганстве быў вынесены Ажароўскаму ўвечары 9 кастрычніка. Андрэй быў затрыманы ў Астраўцы, куды прыехаў для ўдзелу ў грамадскіх слуханнях, прысвечаных
папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС. Ён быў дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе ў яго канфіскавалі 94 друкаваныя матэрыялы пад назвай
«Крытычныя водгукі адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС».
На судзе з боку абвінавачання выступілі сем сведак, з якіх пяцёра — супрацоўнікі праваахоўных органаў і яшчэ двое — дзяўчыны-валанцёры. Яны паказалі, што пры правядзенні слуханняў
Ажароўскі каля кінаканцэртнай залы ў цэнтры Астраўца «паводзіў сябе абуральна да асоб, якія яго акружалі, прадстаўнікоў улады і грамадзян, кінуўшы пакет з друкаванай літаратурай, спрабаваў
пранікнуць унутр будынка, але яго хуліганскія дзеянні былі спыненыя». Сумненняў у «аб’ектыўнасці і дакладнасці» паказанняў сведак з боку абвінавачання ў суда не
ўзнікла.
12 кастрычніка пасольства Расіі ў Беларусі накіравала ў беларускае Міністэрства замежных спраў ноту для высвятлення дэталяў затрымання Ажароўскага. Міжнароднае некамерцыйнае экалагічнае
аб’яднанне «Белона» накіравала зварот на імя міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з просьбай разабрацца ў справе з арыштам Ажароўскага.
Паводле БелаПАН