Бацькі Міхаіла Жызнеўскага атрымаюць пажыццёвую стыпендыю за сына
Кожны з бацькоў загінулага Героя Нябеснай Сотні атрымае па 3250 грыўняў.

Адпаведнае рашэнне прыняў 24 лютага кабінет міністраў Украіны.
Паводле міністра сацыяльнай палітыкі Паўла Разенкі, стыпендыя прызначаецца для выканання ўказа прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Стыпендыю будуць пераводзіць Укрпоштай па месцы фактычнага пражывання бацькоў Жызнеўскага.
Выдаткі на выплату і дастаўку пажыццёвай стыпендыі будуць фінансавацца са сродкаў дзяржбюджэту па праграме «Дзяржаўныя пажыццёвыя стыпендыі».
Паводле belsat