Бацька хлопчыка, які атрымаў у школе ЧМТ, не звярнуўся ў міліцыю

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

87505.jpg

Бацька хлопчыка з Чачэрска, які трапіў у бальніцу з ЧМТ адразу пасля ўрокаў, не напісаў заяву ў міліцыю. Як піша tut.by, мужчына "не хоча падстаўляць адміністрацыю школы".
Я зараз на эмоцыях, чытаю, што пішуць. Ужо пайшла такая хваля, хочуць сына вінаватым зрабіць. Але я ведаю, што ён не вінаваты, нават міліцыя гэта ведае і што ўдар быў, — кажа мужчына.
Сам хлопчык сцвярджае, што яго галавой аб парту ўдарыла настаўніца. Педагог ад каментароў адмовілася, як і ў аддзеле адукацыі Чачэрскага раёна.
Чачэрскі РАУС праводзіць праверку па факце інцыдэнту.