Бацька і сын Кузнечыкі, якія больш за год жывуць у амбасадзе Швецыі, падалі скаргу ў Камітэт супраць катаванняў
У сваёй скарзе Кузнечыкі сцвярджаюць, што ў выпадку затрымання беларускімі сілавікамі яны сутыкнуцца з рэальнай пагрозай катаванняў.

Камітэт прызнаў зварот прымальным і прыняў для разгляду па сутнасці. Такім чынам, да вырашэння пытання Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі змогуць знаходзіцца на тэрыторыі пасольства Швецыі, паведамляецца на сайце прадстаўніка іх інтарэсаў Вадзіма Драздова.
У верасні
мінулага года 47-гадовы Віталь Кузнечык і яго 29-гадовы сын Уладзіслаў удзельнічалі ў маршы салідарнасці ў Віцебску. Падчас разгону сілавікі павалілі
бацьку на зямлю, пачалі збіваць. Сын заступіўся за бацьку, Кузнечыкі ўцяклі.
11 верасня яны пералезлі праз плот шведскага пасольства ў цэнтры Мінска, спадзеючыся атрымаць палітычны прытулак. З тых часоў яны жывуць на тэрыторыі пасольства, нагадвае «Наша Ніва».