Бацькі вучняў ліцэя №2 звярнуліся да Качанавай і Лукашэнкі

Бацькі вучняў ліцэя №2 звярнуліся да Качанавай і Лукашэнкі, у іх просяць захаваць ліцэй. Першы зварот адправілі па электроннай пошце 16 снежня, другі аднеслі ў прыёмную. Пад кожным — больш за 450 подпісаў.

Ліцэй №2

Ліцэй №2

Алена — маці, чыё дзіця вучыцца ў ліцэі №2 Мінска. Гаворыць, установу выбіралі мэтанакіравана. У іх родным Салігорску тры гімназіі і адна "моцная школа", але тут адносіны выкладчыкаў і дзяцей асаблівыя — яны на роўных. Вось чаму сюды ўвесь час вяртаюцца выпускнікі: то перад адзінаццацікласнікамі выступаюць з лекцыямі, то з настаўнікамі гарбату п'юць.
Хтосьці кажа: «Вашыя дзеці давучацца. Чаго вы так хвалюецеся? — разважае Алена. — Мне не ўсё роўна, маёй малодшай дачцэ 12 гадоў. Яна збіралася паступаць у ліцэй № 2. Знаёмыя спецыяльна пабудавалі кватэру ў Лошыцы, каб дзіцяці ў будучым было зручна ездзіць на заняткі. І што цяпер?
Сама Алена здымае кватэру недалёка ад установы адукацыі — так яна вырашыла пытанне з жыллём у Мінску, калі старэйшае дзіця паступіла ў ліцэй №2.

Зварот бацькоў ліцэістаў

Зварот бацькоў ліцэістаў


3 снежня бацькоў сабралі чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна. Асноўны пасыл такі: «Усё добра, не хвалюйцеся. Вашыя дзеці давучацца, набору не будзе». А як быць тым, хто ходзіць на платныя падрыхтоўчыя курсы пры ліцэі (у звароце да Качанавай пазначана, што гэта 200 чалавек — Заўв. dev.by)? Бацькі выказвалі незадавальненне.


Адкрыйце ў інтэрнэце водгукі, пачытайце, што пішуць выпускнікі: «Гэта лепшыя гады ў маім жыцці». Не ўсе ж могуць паступіць у ліцэй БДУ, гэта вельмі-вельмі высокая планка, але і ў другі не ўсіх бяруць. У сярэднім конкурс 1,5 чалавекі на месца. Пазыцыя бацькоў такая: «Захавайце ліцэй. Няўжо ён самы дрэнны? Ён уваходзіць у дзясятку найлепшых устаноў Мінска».
Як іх [чыноўнікаў] угаварыць пакінуць ліцэй? Не ведаю.
dev.by