Баевікі і ваенныя РФ больш за тысячу разоў парушылі рэжым спынення агню — Тымчук

За суткі баевікі і войскі РФ больш за 40 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА.  



384063409.jpg

Войскі РФ і баевікі працягваюць актыўныя наступальныя дзеянні і абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў. Як паведамляе Дзмітрый Тымчук, агульная колькасць абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў з моманту абвяшчэння двухбаковага рэжыму спынення агню перавысіла 1 000.

Паводле яго інфармацыі, за мінулыя суткі баевікі нанеслі больш за 40 агнявых удараў па ўкраінскіх войсках.

"Два разы падвяргаліся абстрэлам нашы падраздзяленні ў раёне п. Шчасце, Санжаноўка, Рэдкадуб, Чарнухіна, Мар'інка, Краснагораўка. Тры разы наносіліся агнявыя ўдары і два разы ажыццяўляліся спробы штурму блокпоста. Пяць разоў нанесены агнявы ўдар па апорных пунктах у раёне п. Нікішына", — піша Тымчук.

Тымчук паведамляе, што баевікі атакавалі пазіцыі каля Адважнага, Новабахмутаўкі, Старагнатоўкі, Дэбальцава, аэрапорту "Данецк". "У раёне аэрапорта ў Данецку абстаноўка вельмі напружаная: у 06:15 баевікі абстралялі аэрапорт з танкаў, у бліжэйшых раёнах зафіксавана навала больш за 100 тэрарыстаў", — дадаў ён.

Паводле tsn.ua