Бакіеў не аплачваў газавую запазычанасць Беларусі
За час знаходжання ў Беларусі зрынуты прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў 23 чэрвеня ў Мінску ўжо чацвёрты раз сустрэўся з журналістамі. Гэтым разам прэс-канферэнцыя адбылася ў чатырохзоркавым гатэлі «Вікторыя». Адразу заўважым, што нічога прынцыпова новага экс-кіраўнік Кыргызскай Рэспублікі не сказаў. Але…
За час знаходжання ў Беларусі зрынуты прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў 23 чэрвеня ў Мінску ўжо чацвёрты раз сустрэўся з журналістамі. Гэтым разам прэс-канферэнцыя адбылася ў
чатырохзоркавым гатэлі «Вікторыя». Адразу заўважым, што нічога прынцыпова новага экс-кіраўнік Кыргызскай Рэспублікі не сказаў. Але…
Курманбек Бакіеў зноў назваў сітуацыю, якая склалася на ягонай радзіме, трагічнай і непадкантрольнай часоваму ўраду. Ён зноў заявіў, што не краў дзяржаўных грошай, што невінаваты ў пагібелі людзей
падчас штурму Белага дому. А таксама што многіх з тых, хто там знаходзіўся, «арганізатары ўзброенага захопу ўлады» напаілі не проста гарэлкай, але прымяшалі туды нейкія рэчывы, бо
«некаторыя пасля казалі, што не маглі ўспомніць, што з імі адбывалася цэлых два дні».
Бакіеў паведаміў журналістам, што «са сваёй кішэні аплачвае знаходжанне, пражыванне і харчаванне ў Беларусі». «Я з першых дзён сказаў Аляксандр Рыгоравічу, што не буду для
вас абузаю. З беларускага ці з мінскага бюджэту ніводнага рубля на гэтыя мэты не пайшло. У чалавека, які столькі год адпрацаваў кіраўніком, верагодна, ёсць невялікія зберажэнні, каб дазволіць сабе не
толькі правесці прэс-канферэнцыю, але і запрасіць на гарбату», — заявіў Курманбек Бакіеў. Дарэчы, гэтыя словы экс-кіраўніка Кыргызстану аказаліся не пустымі выказваннямі, але
рэалізацыяй абяцання падчас мінулай прэс-канферэнцыі запрасіць на кубак гарбаты ўсіх жадаючых журналістаў. Праўда, гэтым разам абяцанне, як аказалася, было скіравана толькі адносна абраных
прадстаўнікоў СМІ, якіх запрасілі на абед, зладжаны Бакіевым. Хоць запісалася на такую сустрэчу больш за 25 «акул пяра і мікрафона».
Экс-галава Кыргызстану адрэагаваў рогатам на пытанне карэспандэнткі БелаПАН, ці не ён пазычыў грошы беларускаму кіраўніку, каб той разлічыўся з «Газпрамам». Справа ў тым, што
Бакіева абвінавачвалі ў выкраданні 200 мільёнаў долараў дзяржаўных грошай, і менавіта амаль столькі ж спатрэбілася, каб аддаць Расіі за пастаўлены газ. Аляксандр Лукашэнка ж у аўторак падчас сустрэчы
з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым сказаў, што «пазычыў у сябра» гэтыя грошы і разлічыцца з Масквой, што, дарэчы, і зрабіў літаральна на наступны дзень.
«Я першы раз засмяяўся за час знаходжання ў Беларусі… Ніякія долары, ніякія грошы не ідуць у галаву, калі па тваёй машыне страляюць… Хачу сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч
да мяне з такой просьбаю не звяртаўся, не прасіў мяне дапамагчы пагасіць запазычанасць за расійскі газ. Думаю, што такой просьбы нават і не будзе», — сказаў спадар Бакіеў.
Што да сваёй будучыні, чым плануе займацца ў Беларусі, былы прэзідэнт Кыргызстану адказаў: «Я не планую займацца палітыкай. Я хачу прыглядзецца, паглядзець, хутчэй за ўсё, я бліжэй да сферы
вытворчасці. Магчыма, з цягам часу будзе і нейкае прыватнае прадпрымальніцтва».
Дарэчы, Курманбек Бакіеў ухіліўся ад канкрэтнага пытання, дзе зараз знаходзяцца ягоныя браты. Да таго ж, гэтым разам ён не дазволіў сабе практычна ніякіх негатыўных выказванняў у бок Расійскай
Федэрацыі і яе кіраўніцтва, што да іх ролі ў падзеях у Кыргызстане.