Барак Абама паставіў рэкорд: мільён падпісчыкаў у Twitter за пяць гадзін
Прэзідэнт ЗША Барак Абама устанавіў рэкорд Гінеса.

Ён атрымаў адзін мільён падпісчыкаў на свой новы акаўнт у сацыяльнай сетцы Twitter за пяць гадзін пасля стварэння, паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса. Ранейшы сусветны рэкорд належаў
амерыканскаму акцёру Роберту Даўні-малодшаму. У красавіку 2014 акаўнт акцёра ў сацыяльнай сетцы Twitter набраў адзін мільён падпісчыкаў за 23 гадзіны і 22 хвіліны.
Акаўнт прэзідэнта ЗША ў Twitter быў створаны ў панядзелак. За дзень прэзідэнт ЗША апублікаваў тры запісы і падпісаўся на 65 іншых карыстальнікаў.
kommersant.ru