Баранавічы. Пікет супраць павышэння пенсійнага ўзросту (фота)
Адзіночны пікет супраць павышэння пенсійнага ўзросту адбыўся ў Баранавічах.
Мікалай Чарнавус зладзіў адзіночны пікет у цэнтры Баранавіч каля гарвыканкама. Мэта пікету — пратэст супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Рэспубліцы Беларусь.
Людзі падыходзілі, цікавіліся, абураліся рашэннем уладаў павысіць пенсійны ўзрост.
Праваабаронцы, якія назіралі за пікетам, адзначылі яго актуальнасць. Аляксандр Вайцешык распавёў, што пікет прайшоў без эксцэсаў
Фота Аляксандр Вайцешык