БАЖ заклікае матэрыяльна падтрымаць сям'ю Сяргея Сацука
25 сакавіка Камітэт дзяржкантролю затрымаў вядомага беларускага журналіста, рэдактара анлайн-выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання ў СІЗА.
![jewnggdd6if4c0cv.jpg jewnggdd6if4c0cv.jpg](/img/v1/images/jewnggdd6if4c0cv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля змяшчэння нашага калегі ў СІЗА яго сям'я апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сяргей быў асноўным карміцелем у сям'і, яго жонка з'яўляецца інвалідам, ёй патрабуюцца нятанныя лекавыя сродкі. Таксама ў сувязі з затрыманнем Сяргея сродкі патрэбныя для падрыхтоўкі перадач у СІЗА.
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўсіх матэрыяльна падтрымаць сям'ю журналіста Сяргея Сацука.Зрабіць гэта можна з дапамогай банкаўскай карткі ТУТ.
baj.by