
30 жніўня нечакана спынілася сэрца Дзмітрыя Парфіновіча, сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Яму было ўсяго 47 гадоў.
Дзіма працаваў у нашай арганізацыі з першага дня яе заснавання. Ён не быў публічнай асобай, але яго ведалі бадай усе сябры БАЖа — і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Не толькі таму, што ён выконваў
безліч самых розных арганізацыйных спраў. Дзіма быў чалавекам, да якога заўсёды можна было звярнуцца па дапамогу, параду, падтрымку.
Пайшоў з жыцця вясёлы, адкрыты, добразычлівы чалавек. Наш сябра, наш паплечнік.
Калектыў офіса БАЖ — гэта не проста кола супрацоўнікаў. Гэта адна сям’я, у якой людзі звязаныя самымі цёплымі і блізкімі стасункамі і дзе кожную страту перажываюць як асабістае
гора.
Мы ўсе горка смуткуем разам з блізкімі Дзімы і выказваем шчырае спачуванне яго родным і сваякам.
Яго будзе страшэнна не хапаць кожнаму з нас.
Светлая табе памяць, Дзіма, і нізкі паклон.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»