БЧ спрашчае электронную рэгістрацыю пры куплі білетаў праз інтэрнэт
Працэс пакупкі электронных білетаў на сайце Беларускай чыгункі спрошчаны з 3 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе БЧ.

Фота з архіву
Электронная рэгістрацыя адбываецца цяпер аўтаматычна пасля аплаты білета на цягнік, у якім такая паслуга прадугледжана. Ставіць птушачку ў адпаведнай графе больш не патрабуецца.
— Рэкамендуецца ў абавязковым парадку правяраць наяўнасць электроннай рэгістрацыі ў раздзеле «Асабісты кабінет». Пры адсутнасці такой адзнакі білет прыйдзецца аформіць у касе, — адзначылі ў прэс-службе БЧ.
Як там патлумачылі, з электроннай рэгістрацыяй купляюць 87% квіткоў ад агульнай колькасці тых, што прадаюцца на сайце.
Адзначым, аформіць электронную рэгістрацыю не атрымаецца на цягнікі, якія ходзяць ва Украіну, а таксама на некаторыя цягнікі і бесперасадачныя вагоны ў спалучэнні з іншымі дзяржавамі.