Бела-чырвона-белы сцяг над плошчай Перамогі (фотафакт)
Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Наталля Папкова 3 ліпеня зладзілі акцыю на плошчы Перамогі.
Акцыя з нацыянальнымі сцягамі адбылася на плошчы Перамогі пасля заканчэння пратэстнай акцыі Міколы Статкевіча “За мірную Беларусь”.
Ініцыятыва сыходзіла ад Вольгі Мікалайчык. Яе падтрымалі Ніна Багінская і Наталля Папкова. Актывісткі ўзнялі над плошчай Перамогі бела-чырвона-белы сцяг.
"Гэтай акцыяй на афіцыйны Дзень незалежнасці мы дэкларавалі сваю адданасць ідэям волі і нацыянальнай незалежнасці", — адзначыла ў каментары НЧ Вольга Мікалайчык.