Беларусь — краіна, куды выгадна пераязджаць амерыканскім пенсіянерам

Партал GoBankingRates уключыў Беларусь у спіс краін, жыццё ў якіх будзе танным для амерыканскіх пенсіянераў.

фота з сайта  belsat.eu

фота з сайта  belsat.eu


Нашую краіну паставілі акурат на 50-ю пазіцыю рэйтынгу.
«Выдаткі складуць прыкладна $ 450 у месяц, плюс яшчэ $ 440 давядзецца выдаткаваць на арэнду кватэры з адной спальнай у цэнтры Мінску. Адна асоба можа камфортна жыць з сумай, меншай за $ 1000 (у месяц)», — пішуць складальнікі рэйтынгу.
Украіна заняла 24-ы радок рэйтынгу, Расея – 39-ы, Літва – 48-ы.
Выгадней за ўсё амерыканскім пенсіянерам пераязджаць у Паўночна-Афрыканскую Рэспубліку.
belsat.eu