Беларусь: палітыка ў дачыненні да катаванняў і беспакаранасці — адказ Савета ААН па правах чалавека

Паўсюдная жорсткасць з боку паліцыі, адвольныя арышты і сістэматычныя катаванні і жорсткае абыходжанне з сотнямі людзей мелі месца з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

ivent_2020.jpg

Масавыя злоўжыванні, уключаючы збіццё мірных дэманстрантаў і журналістаў, сэксуальны гвалт і іншыя формы прыніжэння, працягваюцца і па гэты дзень, а ахвяры катаванняў і іх адвакаты падвяргаюцца пагрозам і пераследам пры падачы скаргаў. Эфектыўнага расследавання гэтых парушэнняў пакуль не праводзілася.

Напярэдадні тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека па Беларусі, OMCT, FIDH, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў і Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека запрашаюць вас на паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на гэтыя парушэнні.

Удзельнікі дыскусіі дадуць інфармацыю з першых рук аб маштабах парушэнняў і абмяркуюць ролю Савета па правах чалавека ў спыненні такіх парушэнняў і стварэнні механізму для расследавання і дакументавання палітыкі катаванняў і іншых грубых парушэнняў правоў чалавека.

Паводле spring96.org