Беларусь перадала Расіі дадзеныя аб 90 тысячах невыязных грамадзян

МУС Беларусі перадала Расіі больш за 90 тысяч запісаў пра беларусаў, якім забаронены выезд з краіны, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

download__1__5.jpg

«Беларускім бокам паспяхова завершана выгрузка больш за 90 тысяч запісаў аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, для размяшчэння ў банк дадзеных Расійскай Федэрацыі», — сказаў Бягун.
Ён адзначыў, што ўказаная работа праводзіцца ў рамках рэалізацыі міжурадавых пагадненняў Беларусі і Расіі аб абмене звесткамі аб грамадзянах, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд.
«Фарміраванне агульнага спісу грамадзян, права на выезд якіх абмежавана, неабходна для недапушчэння выезду такіх асоб у трэція краіны і прадухілення пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў Бягун.
У МУС адзначылі, што праца па ўзаемным абмене дадзенымі будзе працягнутая на пастаяннай аснове.
interfax.by