Беларусь прыпыніла выкананне міжнародных аўтобусных рэйсаў
Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства «Мінсктранс» прыпыніла міжнародныя аўтобусныя рэйсы з Беларусі з вечара 29 кастрычніка пасля ўвядзення абмежаванняў на ўезд грамадзян з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, паведаміла «Свабода».

Ілюстрацыйнае фота «Свабоды»
«У сувязі з абмежаваннем на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з 19.00 29 кастрычніка часова прыпынена выкананне рэйсаў па міжнародных маршрутах», — паведаміў «Мінсктранс» у сваім тэлеграм-канале.
Раней Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што Беларусь часова абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фізічных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй у сумежных краінах.