Беларусь трапіла ў ТОП-10 краін з самым нізкім рэйтынгам свабоды СМІ
Згодна рэйтынгу Амерыканскага інстытута даследавання сацыяльнай думкі (Інстытут Гэлапа), Беларусь займае дзевятае месца знізу ў рэйтынгу свабоды СМІ са 131 краіны свету.
Горш, чым у Беларусі, справы з незалежнасцю прэсы толькі ў Рэспубліцы Конга, Емене, Венесуэле, Украіне, Габоне, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Маўрытаніі, піша thinktanks.by.
Як адзначае Інстытут Гэлапа, вынікі з Малдовы, Беларусі і Украіны адлюстроўваюць дсутнасць журналісцкай незалежнасці ў большасці краін былога Савецкага Саюза.
Характэрна, што Расійскую Федэрацыю амерыканскія навукоўцы не ўключылі ў спіс краін з нізкім узроўнем свабоды СМІ.
Еўрапейскія краіны дамінуюць у рэйтынгу даверу да СМІ. Больш чым 90% жыхароў Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Нідэрландаў, Ірландыі і Швецыі лічаць, што іх сродкі масавай інфармацыі маюць шмат свабоды.
ЗША знаходзіцца ад іх крыху ніжэй у рэйтынгу, там у незалежнасць СМІ вераць 82% рэспандэнтаў. У 2015 годзе такі давер праяўлялі 81% апытаных.
Вынікі рэйтынгу заснаваныя на тэлефонных апытаннях і інтэрв'ю "твар у твар". Было апытана прыкладна 1000 дарослых ва ўзросце ад 15 гадоў і старэй ў кожнай краіне.