Беларусь звалілася на 146-е месца ў рэйтынгу сусветных дэмакратый
У 2021 годзе ў рэйтынгу сусветных дэмакратый, паводле версіі Economist Intelligence, Беларусь заняла 146 месца з 167-мі краін.

Да дэмакратый складальнікі рэйтынгу адносяць краіны з індэксам вышэй за 6 балаў: Беларусь атрымала ўсяго 2,41 бала. У тым жа 2020 годзе нашай краіне налічылі 2,59 бала, паведамляе afn.today.
Расія займае 124-е месца, Казахстан — 128-е, а Украіна размяшчаецца на 86-м месцы.
У топ-5 сусветных дэмакратый увайшлі Нарвегія, Новая Зеландыя, Фінляндыя, Швецыя і Ісландыя. Замыкаюць рэйтынг ЦАР, Конга, Паўночная Карэя, М'янма і Афганістан.

